Дзелавы і культурны комплекс Пасольства
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2014 г. № 359 «Аб Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі» ў г.Маскве ў 2015 годзе завершана будаўніцтва Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Комплекс з'яўляецца знакавым рэспубліканскім аб'ектам, які быў пабудаваны ў гістарычнай частцы цэнтра Масквы на вул.Марасейка. Яго дзейнасць накіравана на развіццё ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага і міжнароднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, культурна-гуманітарнай галінах.
Асноўныя напрамкі работы ДКК
- Правядзенне мерапрыемстваў высокага дзяржаўнага ўзроўню — дзяржаўных святаў, цырымоній уручэння дзяржаўных узнагарод, сустрэч міжнароднага ўзроўню, эканамічных і інвестыцыйных форумаў і канферэнцый па пытаннях эканамічнага, навукова-тэхнічнага, культурнага і грамадска-палітычнага супрацоўніцтва;
- Арганізацыя дзелавых сустрэч і перамоваў, круглых сталоў, семінараў, брыфінгаў, прэс-канферэнцый;
- Выставачна-экспазіцыйная дзейнасць, у тым ліку дэманстрацыя экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў Беларусі і Расіі;
- Рэалізацыя навуковых, культурных, адукацыйных, турыстычных, спартыўных праектаў, праграм і мерапрыемстваў (канферэнцыі, семінары, канцэрты, тэатральныя паказы, літаратурна-мастацкія вечара, майстар-класы, бізнес-прэзентацыі).
Будынак Комплексу агульнай плошчай звыш 15 000 м² складаецца з трох частак:
- адміністрацыйна-дзелавая частка: адміністрацыйна-офісныя памяшканні, зала дзелавых сустрэч і перамоваў, мультымедыйны прэс-цэнтр на 50 месцаў;
- сацыякультурная частка: зала ўрачыстасцяў і цырымоній, шматфункцыянальная канферэнц-зала на 234 месцы, Мармуровая зала, мастацкая галерэя, літаратурна-музычная гасцёўня, зала беларускай дыяспары, бібліятэка;
- сацыяльна-абслуговая частка: рэстаран, кафэ, гасцініца, трэнажорная зала, двухузроўневая падземная аўтастаянка.